Конкурс на лепшы фотаздымак немаўля «Мама, гэта я!»

Сфатаграфуй сваё немаўля і прышлі на конкурс. Арганізатары канцэрта-акцыі "У абарону жыцця" абвяшчаюць конкурс на лепшы фотаздымак дзіця ва ўзросце да аднаго года "Мама, гэта я!". 

Да ўдзелу запрашаем бацькоў, братоў і сёстраў нованароджаных дзяцей. Дасылайце зробленыя вамі фота, і аўтары трох лепшых фотаздымкаў атрымаюць квіткі на канцэрт "У абарону жыцця", які адбудзецца 1 чэрвеня ў Мінску, у КЗ "Мінск".

Ад нараджэння да года - час, калі чалавек трапляе ў гэты свет і адкрывае яго. Маленькае дзіця ўпершыню бачыць лісце і снег, дождж і вясёлку і іншыя рэчы, да якіх мы, дарослыя, прызвычаіліся, і не заўважаем іх. Дзяцінства - гэта час адкрыццяў. І асабліва першы год. Фотаздымак - выдатны спосаб заўважыць і захаваць гэты момант. Усе пагодзяцца, што фотаздымкі дзяцей напоўненыя радасцю дзіцячага погляду на свет - непасрэднага і простага. Таму гэты конкурс для тых, хто любіць фатаграфаваць дзяцей і хоча падзяціцца сваёй радасцю з іншымі. 

Умовы ўдзелу ў конкурсе

Конкурс "Мама, гэта я!" на лепшы фотаздымак дзіця ва ўзросце да аднаго года абвешчаны ў межах акцыі "У абарону жыцця". Арганізатары імкнуцца, каб больш людзей даведаліся пра праблему абортаў, якая вельмі востра стаіць у нашай краіне. Мы хочам, каб абортаў было менш, а дзяцей больш. Таму, калі вы тата і мама, брат ці сястрычка нованароджанага чалавека - дашліце нам яго фота і выйграйце квіток на канцэрт для ўсёй сям'і. 

Фотаздымкі дасылайце на адрас - missioncjc@mail.ru

У лісце павінна ўтрымлівацца: 
• Фота 
• Імя і прозвішча немаўля 
• Аўтар фота 
• Кантакт - як з вамі звязацца ў выпадку, калі вашае фота будзе найлепшым.
Будзем удзячныя за кароткі расповед - што падабаецца вашаму дзіцяці, калі ваша дзяўчынка ці хлопчык нарадзіліся, і ў якіх абставінах было зробленае фота. 

Фотаздымкі прымаюцца да 20 мая.

Дасылайце, удзельнічайце, перамагайце! Падтрымайце акцыю "У абарону жыцця!".

А вось i першыя здымкi:

60 лучших работ 2017

50 лучших работ 2016

Фото с выставки лучших работ 2015